Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30.06.2023

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - галоўнае дзяржаўнае свята. Яно аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым дзіцячым садзе было праведзена мерапрыемства, прысвечанае знамянальнай даце, у якім выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, памятнымі месцамі Беларусі, сімваламі нашай Радзімы.